Пошукавая экспедыцыя «Проня-2025» пройдзе ў Слаўгарадскім раёне з 17 па 26 верасня. Па словах кіраўніка Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Вікру» Мікалая Барысенкі, для якога пошук зніклых без вестак у гады Вялікай Айчыннай і абарона гістарычнай праўды сталі справай жыцця, працаваць яны будуць на месцах кровапралітных баёў 1941 года і 1943-га. Афіцыйнае адкрыццё экспедыцыі адбудзецца 18 верасня ў вёсцы Рабавічы, каля мемарыяльнага знака - на месцы расстрэлу мірных жыхароў і ваеннапалонных.
У Слаўгарадскім раёне 127 воінскіх пахаванняў, дзе знаходзяцца астанкі больш за адзінаццаць тысяч салдат і афіцэраў, якія абаранялі гэтую зямлю падчас вайны. У самым вялікім з пахаванняў, якое знаходзіцца ў гарадскім парку, упакоены больш за 900 воінаў. Але вядомы імёны толькі 216.
Задача «вікроўцаў» - адшукаць і з ушанаваннямі перапахаваць усіх тых, хто да гэтага часу ляжыць у лясах і палях. Па магчымасці - ідэнтыфікаваць асобы, усталяваць імёны, знайсці сваякоў герояў.
Магілёўскія пашукавікі за гады існавання клуба - а гэта 30 з лішнім гадоў - адшукалі астанкі больш за 1740 салдат і афіцэраў, па медальёнах і асабістых рэчах устанавілі больш за 150 імёнаў. Па архіўных дадзеных - больш за 27,5 тысячы прозвішчаў.
Напярэдадні Дня народнага адзінства нязменнаму кіраўніку «Вікру», метадысту аддзела краязнаўства і пошукавай работы Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці Мікалаю Барысенку за дзейны патрыятызм і актыўную асабістую грамадзянскую пазіцыю ўручана Падзяка старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. А кніга Мікалая Сяргеевіча «Буйніцкае поле: Застацца і памерці...», прысвечаная гераічнай абароне Магілёва, удастоена Нацыянальнай літаратурнай прэміі як лепшы твор публіцыстыкі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама
25.10.2025 - 13:20
«Працуем разам незалежна ад пасад і прафесій». Жыхары Шклова далучыліся да суботніка
25.10.2025 - 13:10
«На суботнік выйшлі ўсёй сям'ёй». Шклоўчане расказалі пра традыцыі і пераемнасць пакаленняў.
23.10.2025 - 12:16
21.10.2025 - 09:31
Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі