Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі сёння пачынаюць прыём дакументаў.
Прымаць дакументы на бюджэт у абітурыентаў, якія маюць агульную базавую адукацыю, будуць па 3 жніўня. На платныя месцы тэрмін падачы ўстаноўлены па 14 жніўня. Здаць уступныя іспыты яны змогуць 4-8 жніўня. Залічэнне на навучанне за кошт сродкаў бюджэту пройдзе па 10 жніўня, на платнай аснове - па 16 жніўня.
Прыём дакументаў на бюджэт ад тых, хто паступае з агульнай сярэдняй адукацыяй і прафесійна-тэхнічнай з агульнай сярэдняй прадоўжыцца па 9 жніўня, на платную форму навучання - па 16 жніўня. Здаць уступныя іспыты гэта катэгорыя абітурыентаў зможа 10-12 жніўня. Залічэнне на навучанне за кошт сродкаў бюджэту пройдзе па 14 жніўня, на платнай аснове - па 17 жніўня.
Абітурыент павінен прадставіць у прыёмную камісію ССНУ пасведчанне асобы, дакумент аб адукацыі, а таксама сертыфікаты ЦТ, медыцынскую даведку, дакументы, якія пацвярджаюць ільготы, калі такія ёсць, і фатаграфіі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.07.2024 - 17:50
Сям'я Тарэлка з Магілёўскай вобласці - пераможца «Уладара сяла - 2024»
05.07.2024 - 09:40
26.06.2024 - 11:30
Каманда маладых спецыялістаў магілёўскай «Фармацыі» стала пераможцам інтэлектуальнага квіза