RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Старшыня абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» і ваенны камісар вобласці выканаў мару юнага бабруйчаніна

Ваня – інвалід па слыху, але гэта не перашкаджае яму быць актыўным і творчым. Ён радуе маму поспехамі ў вучобе і дапамагае ёй з хатнімі клопатамі. Яны ўжо падрыхтаваліся да Новага года ў сваёй утульнай кватэры ў тым самым доме на прывакзальнай плошчы, дзе напісана «Бабруйск – горад для жыцця». Тут міла і цёпла, а яшчэ тут выконваюцца самыя запаветныя жаданні. Ваня любіць спорт: займаюцца з мамай плаваннем, у парку катаюцца на лыжах і каньках, летам аддаюць перавагу веласіпедам. Таму ў гэтым годзе хлопчык марыў аб спартыўным комплексе. Яго жаданне павінна было ажыццявіцца.

Старшыня абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» і ваенны камісар вобласці Аляксандр Гарошкін з ганаровай місіяй прыбылі ў кватэру Вані для ажыццяўлення дзіцячай мары. Усміхаецца, што ў форме не вельмі падобны на Дзеда Мароза, але гэта не перашкаджае выканаць дзіцячую мару.

– Заўсёды такія падзеі для мяне хвалюючыя, – кажа палкоўнік. – Мне пашчасціла быць адразу ў двух калектывах: я з’яўляюся старшынёй афіцэрскага сходу вобласці і «Белай Русі». Сённяшні падарунак ад афіцэраў Магілёўшчыны. Штогод мы выбіраем двух дзетак з розных рэгіёнаў і ажыццяўляем іх мару.

Спартыўны комплекс чакае яшчэ ўстаноўка, з якой таксама абяцалі дапамагчы, але агеньчык чараўніцтва і шчаслівага дзяцінства ўжо гуляе ў вачах Вані. У адказ школьнік падарыў Аляксандру Рыгоравічу гліняную фігурку, якую зрабіў сам. Цёплыя хвіліны сустрэчы завяршыліся чаяваннем.

Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» будзе праводзіцца ў Беларусі да 15 студзеня 2023-га. Ва ўсіх рэгіёнах краіны яна пройдзе з падтрымкай валанцёраў, прадстаўнікоў сферы адукацыі, вышэйшых навучальных устаноў, студэнтаў.

bobrlife.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая