RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Старшыня Чавускага райвыканкама Эдуард Герасіменка аб рэферэндуме

Рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь – гэта не проста жаданне кіраўніка дзяржавы, а неабходнасць, якую дыктуюць змененыя ўмовы ў свеце, пра гэта заявіў старшыня Чавускага раённага выканаўчага камітэта Эдуард Герасіменка.

– Сённяшні праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Беларусі – гэта наша будучыня і будучыня моладзі, якая сёння актыўна ўдзельнічае ў развіцці рэгіёнаў краіны і грамадства ў цэлым. І, нягледзячы на тое, што ў Канстытуцыі шмат змен, галоўны яе пасыл у тым, што Асноўны закон для беларускага народа, і ён прадугледжвае не толькі захаванне, але і развіццё сацыяльных гарантый грамадзян. Свет не стаіць на месцы, і мы павінны падладжвацца пад сучасныя рэаліі, якім у Канстытуцыі нададзена шмат увагі, – падкрэсліў Эдуард Мікалаевіч.

Эдуард Герасіменка адзначыў, што дзяржава спакойна рэагуе на запыты канструктыўнай часткі грамадства і гатова да пераменаў, але дэмакратычнымі спосабамі. «Я ўпэўнены, што Канстытуцыя, прапанаваная на ўсенароднае абмеркаванне, адпавядае запытам беларускага грамадства на сучасным этапе і тым выклікам, якія сёння перад ёй стаяць», – сказаў старшыня райвыканкама.

Ён таксама зрабіў акцэнт на тым, што ў працэсе ўсенароднага абмеркавання ў кожнага члена грамадства ёсць рэальная магчымасць унесці прапановы ў праект Канстытуцыі, якія будуць разгледжаны і ўкаранёны.

– У рэферэндум мы ўкладваем усё, і нам важна захаваць эфектыўную мадэль сацыяльна арыентаванай дзяржавы, якая стваралася на працягу многіх гадоў. Сёння нам важна зрабіць упэўнены крок для будучыні беларускай дзяржавы і прыйсці на лютаўскі рэферэндум, бо толькі нам вырашаць, у якой краіне і па якіх законах будуць жыць нашы людзі, – асабліва падкрэсліў Эдуард Герасіменка.

На сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала абнародаваны праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для ўсенароднага абмеркавання. Меркаванні грамадзян, а таксама магчымыя прапановы накіроўваюцца ў Нацыянальны Цэнтр прававой інфармацыі: па электроннай пошце sbor@ncpi.gov.by; з дапамогай запаўнення электроннай формы, якая знаходзіцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале па адрасе sbor.pravo.by; у пісьмовым выглядзе на адрасе 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, НЦПІ, з пазнакай «Канстытуцыя». З праектам змяненняў Канстытуцыі можна таксама азнаёміцца на сайце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

chausynews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая