У Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце 18 лютага з 9.30 да 10.30 выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе праводзіць старшыня дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Генадзьевіч Шумілін.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах (80222) 32 71 53, 32 67 21, 23 02 55.

Месца правядзення: упраўленне па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (вул. Першамайская, д. 71, уваход з плошчы Леніна).

Рэд.