Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў: «Стаць удзельнікам рэферэндуму – грамадзянскі абавязак кожнага чалавека»
24.02.2022 - 11:39
Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык прыняла ўдзел у датэрміновым галасаванні на рэспубліканскім рэферэндуме па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
– Гэта найважнейшая палітычная падзея ў жыцці краіны. Асноўны закон – гэта падмурак, на якім грунтуецца і развіваецца дзяржава. Таму заклікаю ўсіх грамадзян Магілёўшчыны прыняць актыўны ўдзел у рэспубліканскім рэферэндуме і зрабіць свой выбар на карысць мірнай, незалежнай краіны, якая стабільна развіваецца, – нашай любімай Беларусі.



Рэд.
Переводчик