Дарагая Дзінара!
Ад імя Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і ўсіх жыхароў вобласці віншую з заслужанай перамогай на этапе Кубка свету па біятлоне!
Гэта была прыгожая, уражлівая і абнадзейвальная гонка. Дзякуй за яркае выступленне! Вы ні на секунду не спынілі барацьбу, праявілі высокую волю да перамогі і гатоўнасць дасягаць найвышэйшых вынікаў. Вы падарылі радасць мільёнам грамадзян нашай краіны, у тым ліку сваім землякам – балельшчыкам Магілёўскай вобласці. Мы ганарымся, што ў гонар нашай спартсменкі гучаў гімн Беларусі на такім прэстыжным міжнародным старце.
Жадаю Вам так жа ўпэўнена і яскрава правесці наступныя старты сезона. Хай гэта дасягненне натхніць на новыя спартыўныя здзяйсненні!
Поспехаў, упартасці і цудоўных перамог!
Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Канстанцінавіч Заяц
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.05.2024 - 14:38
12.05.2024 - 14:49
У Магілёве ўрачыстая цырымонія ўшаноўвання дзяржаўных сімвалаў прайшла на плошчы Славы
10.05.2024 - 14:32
12 мая ў Беларусі адсвяткуюць Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна
09.05.2024 - 17:46