RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Старшыня раённага прафсаюзнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК аб праекце новай Канстытуцыі

  Надзея Румянцава, старшыня раённага прафсаюзнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК:

– Прапанаваныя змены і дапаўненні, прапісаныя ў праекце новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, лічу своечасовымі. Паколькі жыццё не стаіць на месцы, людзі мяняюцца, падрасло ўжо новае пакаленне грамадзян, таму некаторыя змены палажэнняў, лічу, былі запатрабаваныя часам.

Наведваючы сельгасарганізацыі раёна, размаўляючы ў калектывах з работнікамі, для сябе адзначыла, што людзі актыўна ўключаліся ў абмеркаванне праекта Канстытуцыі і не дапускалі фармалізму. Гэта азначае, што кожны разумее, наколькі важна тое, што цяпер адбываецца, бо Канстытуцыя – гэта Асноўны закон, па якім жыве наша краіна.

Асабіста я абавязкова буду прымаць удзел у маючым адбыцца рэферэндуме і заклікаю кожнага зрабіць гэта. Таму што актыўная грамадзянская пазіцыя дапаможа, перш за ўсё, улічыць кожны голас і вызначыць правільны вектар развіцця нашай краіны ў далейшым.

zara.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая