У Быхаўскім раёне зрабілі стаўку на развіццё жывёлагадоўлі. У планах павялічыць пагалоўе буйной рагатай жывёлы да 27 тысяч і надаіць як мага больш малака.

Пачалі з рэканструкцыі малочнатаварных комплексаў. Летась абнавілі 8 памяшканняў, зараз вялікая будоўля ідзе на адной з ферм філіяла «Макранскі» Быхаўскага кансервава-агароднінасушыльнага завода.

ТРК «Магілёў»