STEM-клас адкрыецца ў 2019 годзе ў гімназіі №3 Бабруйска. Пра гэта паведаміў дырэктар Асацыяцыі па садзейнічанні развіццю адукацыйных ініцыятыў у галіне дакладных навук і высокіх тэхналогій «Адукацыя для будучыні» Аляксандр Хоміч.
Па выніках конкурсу «Хачу вучыцца ў STEM-класе!» дзесяць беларускіх школ і гімназій атрымае фінансавую дапамогу на куплю абсталявання для заняткаў па праграмаванні і 3D-мадэляванні. У іх ліку ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі горада на Бярэзіне. Для спецыяльнага класа закупяць 10 ноўтбукаў, 5 базавых і 5 рэсурсных набораў па робататэхніцы LEGO Mindstorms. Могуць быць закуплены тэлевізары і іншае абсталяванне.
STEM-класы-цэнтры адкрыты на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дзе дзеці пад кіраўніцтвам спецыяльна падрыхтаваных педагогаў могуць бясплатна займацца па асноўных STEM-напрамках. STEM-абрэвіятура чатырох асноўных напрамкаў, якія іграюць ключавую ролю ў развіцці тэхналогій: натуральныя навукі, інфармацыйныя тэхналогіі, інжынірынг, матэматыка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.07.2024 - 17:50
Сям'я Тарэлка з Магілёўскай вобласці - пераможца «Уладара сяла - 2024»
05.07.2024 - 09:40
26.06.2024 - 11:30
Каманда маладых спецыялістаў магілёўскай «Фармацыі» стала пераможцам інтэлектуальнага квіза