Студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання сталі пераможцамі Рэспубліканскай універсіяды па футболе. За ўзнагароды турніру змагаліся прадстаўнікі ўсіх ВНУ краіны. У фінальным матчы МДУХ быў мацнейшы за сталічны БНТУ – 1:0.
Індывідуальныя ўзнагароды па выніках турніру таксама атрымала двое магілёўцаў. Дзяніс Лукашоў прызнаны найлепшым гульцом універсіяды, а Кірыл Гусеў – найлепшым нападаючым.
Студэнты Магілёўскага ўніверсітэта харчавання выйгралі Рэспубліканскую ўніверсіяду па футболе другі раз за апошнія тры гады. Нязменна ля руля футбола ВНУ стаіць старшы выкладчык кафедры ФіС, трэнер зборнай каманды ўніверсітэта Уладзімір Задзіран.
Па матэрыялеТРК «Магілёў»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.04.2024 - 10:44
Ігар Бокій стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы па параплаванні 2024 года
25.04.2024 - 11:59
24.04.2024 - 09:53
Ігар Бокій выйграў другое золата чэмпіянату Еўропы па параплаванню