XXX Сусветная летняя ўніверсіяда пройдзе 3-14 ліпеня ў Неапалі (Італія). Прэстыжныя спаборніцтвы праводзяць кожныя два гады пад эгідай Міжнароднай федэрацыі студэнцкага спорту (FISU), паведамляе сайт Міністэрства адукацыі Беларусі.
Мяркуецца, што ў спаборніцтвах прымуць удзел каля 6 тыс. спартсменаў з 120 краін. Спаборніцтвы правядуць па 18 відах спорту: стральба з лука, лёгкая атлетыка, плаванне, дзюдо, таэквандо, баскетбол, скачкі ў ваду, фехтаванне, футбол, мастацкая гімнастыка, спартыўная гімнастыка, рэгбі 7, парусны спорт, кулявая стральба, настольны тэніс, тэніс, валейбол і воднае пола. Будуць разыграны 222 камплекты медалёў.
У склад беларускай спартыўнай дэлегацыі ўвайшлі 45 спартсменаў з 9 ВНУ краіны. Ад Магілёўскай вобласці на ўніверсіяду адправяцца прадстаўнікі МДУ імя А.А. Куляшова Рыгор Пякарскі (плаванне), Анастасія Родзькіна і Анатоль Гомелеў (лёгкая атлетыка).
Усяго беларускія студэнты-спартсмены выступяць у 8 відах спорту: лёгкая атлетыка, плаванне, дзюдо, таэквандо, мастацкая гімнастыка, спартыўная гімнастыка, фехтаванне і тэніс.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.05.2024 - 11:31
У Кіраўску прайшоў чэмпіянат Магілёўскай вобласці па пляжным футболе
29.04.2024 - 10:44
Ігар Бокій стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы па параплаванні 2024 года
25.04.2024 - 11:59
24.04.2024 - 09:53
Ігар Бокій выйграў другое золата чэмпіянату Еўропы па параплаванню