RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Суб’екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва фарміруюць 45,6% бюджэту Магілёўскай вобласці

За студзень 2019 года суб’екты сярэдняга і малога бізнесу рэгіёна заплацілі ў бюджэт Br57,4 млн., або 45,6% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.

У параўнанні з мінулым годам дадзеныя фінансавыя ўліванні павялічыліся на 20,5%, або на Br9, 8 млн у фактычным вылічэнні.

Рост паступленняў ад арганізацый склаў 20,5%, ад індывідуальных прадпрымальнікаў – 20,4%.

На 1 лютага 2019 года на Магілёўшчыне колькасць суб’ектаў сярэдняга і малога бізнесу складала 31,9 тыс. плацельшчыкаў, у тым ліку 23,4 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і 8,5 тыс. юрыдычных асоб.

Суразмоўцы таксама дадалі, што на пачатак бягучага месяца ў рэгіёне спрошчаную сістэму падаткаабкладання (ССП) ўжывала больш за 21 тыс. плацельшчыкаў (53, 5% ад агульнай колькасці суб’ектаў гаспадарання), з іх – 14864 індывідуальныя прадпрымальнікі, 6139 – арганізацыі.

ССП з’яўляецца асаблівым рэжымам падаткаабкладання, які накіраваны на спрашчэнне вядзення ўліку і складання падатковай справаздачнасці. Сама па сабе ССП не дае якіх-небудзь падатковых ільгот, але дазваляе суб’ектам малога прадпрымальніцтва з невялікім абаротам і штатам пералічваць плацяжы ў бюджэт дастаткова проста.

Парадак прымянення ССП рэгулюецца главой 32 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая