Басейну ў райцэнтры не было, таму да гэтага часу людзі ездзілі ў іншыя гарады: Чэрыкаў, Краснаполле, Магілёў. Але сёлета ў Слаўгарадскім раёне, насельніцтва якога складае каля 13 тысяч чалавек (сам райцэнтр больш за 7,5 тысячы), з'явіцца басейн.
Генпадрадчыкам выступае «Магілёўабалсельбуд», узводзіцца басейн сіламі слаўгарадскай ПМК-274, якой дапамагаюць будаўнікі з Клімавіч і Магілёва.
- Сродкі на яго - сем з паловай мільёнаў рублёў - выдзяляе рэспубліканскі і абласны бюджэт. Каля чатырох з паловай мільёнаў з гэтай сумы ўжо асвоена, - распавёў намеснік старшыні Слаўгарадскага райвыканкама па будаўніцтве Уладзімір Новікаў. - Сучасны басейн агульнай плошчай 1300 квадратных метраў з двума чарамі для плавання - для дарослых і дзяцей, будзе карыстацца попытам, людзі будуць прыходзіць сюды сем'ямі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.09.2025 - 13:21
29.08.2025 - 09:54
У Магілёўскім раёне правялі акцыю-рэквіем памяці Канстанціна Сіманава
29.08.2025 - 09:35
29.08.2025 - 09:28