Сучасны ультрагукавы апарат пачаў працаваць у Бялыніцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Абсталяванне дазволіць удасканаліць дыягнастычны працэс ва ўстанове аховы здароўя.
Апарат абсталяваны наборам датчыкаў для правядзення гінекалагічных, кардыялагічных, сасудзістых, а таксама даследаванняў сасудаў галаўнога мозгу. Акрамя таго, на прыборы ёсць насадка для ультрагукавой дыягностыкі сэрца дзяцей да 6 гадоў. Раней для такіх абследаванняў маленькія пацыенты накіроўваліся ў Магілёў. Яшчэ адна перавага – мабільнасць: цяпер ва ўрачоў з’явілася магчымасць абследаваць цяжкіх пацыентаў у рэанімацыйным аддзяленні.
Як расказаў галоўны ўрач ЦРБ Павел Манько, да з’яўлення новага абсталявання нагрузка на існуючы апарат УГД, магчымасці якога значна ніжэйшыя, была вельмі высокай: у сярэднім за дзень скрынінгавае даследаванне праходзіла 65 пацыентаў. Цяпер гэтая лічба размяркуецца на два кабінеты, дзве УГД-устаноўкі і два спецыялісты. Акрамя таго, даследаванні, як і раней, праводзяць эндакрынолаг, гінеколаг і неўролаг. Такім чынам, зроблены яшчэ адзін крок да павышэння якасці і даступнасці медыцынскага абслугоўвання жыхароў сельскай мясцовасці.
Фота - zara.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2024 - 15:59
Якаснае медыцынскае абслугоўванне для нованароджаных (відэа)
09.07.2024 - 14:14
08.07.2024 - 09:16
Кругласутачны кол-цэнтр для дапамогі людзям з парушэннямі слыху пачаў сваю працу ў Магілёве