Сукенкі для беларускіх удзельніц фіналу конкурсу прыгажосці «Міс Свету Plus Size» пашылі з тканін «Магатэкса»
25.11.2019 - 11:06
У Кіеве завяршыўся міжнародны конкурс прыгажосці «Міс Свету Plus Size». Па яго выніках тытул віцэ-міс быў прысуджаны Наталлі Калеснікавай з Беларусі. Першае месца падзялілі прадстаўніцы Бразіліі і Сурынама. У конкурсе таксама ўдзельнічалі яшчэ дзве беларускі – Інга Уліцкая і Вікторыя Клявец. Першая з іх атрымала тытул «Міс экстравагантнасць», другая – «Міс творчасць».
Характэрна, што адным з этапаў конкурсу было дэфіле ў вячэрніх сукенках, створаных па матывах нацыянальнага касцюма. Па інфармацыі «Беллегпрама», уборы для беларускіх удзельніц былі створаны з тканін, вырабленых ААТ «Магатэкс».

Переводчик