Прызыўная кампанія на Магілёўшчыне праходзіць у звычайным рэжыме, аднак пры строгім захаванні супрацьэпідэміялагічных мер. Пра гэта расказаў ваенны камісар вобласці Аляксандр Гарошкін.
Вясновы прызыў у Магілёўскай вобласці стартаваў два месяцы таму. Самы складаны этап кожнай такой кампаніі–медыцынскі агляд. Менавіта яго зараз праходзяць будучыя салдаты.
«Мы спецыяльна паменшылі колькасць прызыўнікоў, якія прыбываюць для праходжання медыцынскага абследавання, – падкрэсліў Аляксандр Гарошкін. – Калі раней мы ўсіх выклікалі на адзін час, то цяпер медыцынская камісія працуе на працягу ўсяго дня. Такім чынам, колькасць людзей на прызыўным пункце меншая. Гэта адна з прынятых намі мер у цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі. Для нас няма розніцы: каранавірус ці іншае захворванне. Узброеным сілам патрэбныя здаровыя людзі, таму яны ўсебакова правяраюцца. Зараз, вядома, больш старанна і на вірусныя інфекцыі. Што тычыцца ўрачоў, то іх хапае, з гэтым у нас праблем няма. Частку прызыўнікоў мы адправілі на дадатковае медыцынскае абследаванне ва ўстановы аховы здароўя Магілёва».
Вясной у армію адправіцца больш за 700 маладых людзей з Магілёўскай вобласці. І калі раней будучых салдат адпраўлялі ў вайсковыя часці і на грамадскім транспарце, то сёлета з абласнога зборнага пункта іх даставяць прама да месца службы, каб выключыць кантакты з грамадзянскімі асобамі ў грамадскім транспарце.
Аляксандр Гарошкін таксама адзначыў, што цяпер зведзеныя да мінімуму сустрэчы салдат тэрміновай службы са сваякамі. Такія меры мінімізуюць рызыкі распаўсюджвання вірусных інфекцый у вайсковых часцях.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.05.2024 - 15:29
30.04.2024 - 11:50
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 мая ў Магілёўскай вобласці
29.04.2024 - 16:05
На аднаго выпускніка да дзесяці заявак - як у БДУТ прайшло размеркаванне