Калектыў інстытута МУС 24 снежня ў 14.00 правядзе дабрачынную акцыю ў цэнтры медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў з паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і апорна-рухальнага апарату.

«Нашы курсанты арганізуюць для дзяцей сапраўднае навагодняе прадстаўленне з удзелам многіх мульцяшных герояў, Дзеда Мароза і Снягуркі. Малых чакае забаўляльная праграма – гульні, карагоды, песні і вершы. А кульмінацыяй свята стане ўручэнне дзецям навагодніх падарункаў, набытых за сродкі, сабраныя курсантамі і афіцэрскім сходам інстытута МУС», – расказала афіцыйны прадстаўнік інстытута МУС лейтэнант міліцыі Марына Грамыка.

СБ