Сустрэча аматараў японскай культуры адбудзецца ў музеі Бялыніцкага-Бірулі Магілёва 13 лістапада
10.11.2021 - 14:56
Сустрэча аматараў японскай культуры і традыцый адбудзецца ў мастацкім музеі Вітольда Бялыніцкага-Бірулі 13 лістапада. Наведаць яе можа любы жадаючы, паведамілі ва ўстанове культуры.
Лекцыю аб Японіі прачытае Анастасія Кавалёва – япаніст Магілёва, калекцыянер кімано. Чарговая сустрэча будзе прысвечана лаку урусі, які здольны зрабіць любы прадмет даражэйшым, высакароднейшым, прыгажэйшым, а ва ўмелых руках ператварае ў твор мастацтва літаральна любую рэч.
Пачатак мерапрыемства а 15.00.
Переводчик