Рэспубліканскае свята «Александрыя збірае сяброў» наведалі больш за 65 тыс. чалавек. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Мерапрыемства, якое адбылося 6-7 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна, прайшло без здарэнняў.

Ахову грамадскага парадку і бяспеку дарожнага руху забяспечвалі супрацоўнікі органаў і падраздзяленняў унутраных спраў Магілёўшчыны і Гомельшчыны, вайскоўцы ўнутраных войскаў, а таксама курсанты Магілёўскага інстытута МУС. За агульную каардынацыю гэтай працы адказваў спецыяльна створаны міжведамасны аператыўна-сітуацыйны штаб.