Свята для дзяцей з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу зладзілі ў Магілёве
28.08.2024 - 09:43
Партфель першакласніку, наведванне атракцыёнаў у Магілёве і экскурсія на цеплаходзе па Дняпры. Дабрачынную акцыю для дзяцей з дамоў сямейнага тыпу арганізавала Магілёўскае абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду. Акцыя «У школу з радасцю» стала традыцыйнай і праводзіцца ў пачатку новага навучальнага года.
Переводчик