Свята для пажылых людзей пройдзе ў парку Падніколля Магілёва 26 верасня з 14.00 да 17.00. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Мерапрыемства пад назвай «Дзень дабра і павагі» прымеркавана да Міжнароднага дня пажылых людзей. У яго праграме – канцэртная праграма, якая будзе прадстаўлена адразу на некалькіх пляцоўках. Яшчэ адна пазнаёміць удзельнікаў свята з кніжнымі навінкамі. Пляцоўка фінансавай граматнасці дапаможа людзям пенсійнага ўзросту асвоіць методыку аплаты камунальных паслуг праз сучасныя гаджэты.
Ветэраны працы арганізуюць для гасцей выставы выпечкі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з магчымасцю правядзення майстар-класа па адным з яго відаў, сабранага ў бягучым годзе ўраджаю. У наведвальнікаў свята будзе магчымасць асвоіць беларускія народныя танцы. Запланавана работа гандлёвых радоў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 09:42
Урачыстае мерапрыемства з узнагароджаннем пераможцаў літаратурных конкурсаў адбылося ў Бялынічах
08.10.2025 - 10:40
Ансамбль «Весялуха» прадстаўляе Магілёўшчыну ў Прымор'і і рыхтуе вялікі юбілейны канцэрт
07.10.2025 - 15:00
Фестываль народнай творчасці і рамёстваў пройдзе ў Бабруйскім раёне 11 кастрычніка
06.10.2025 - 11:09
04.10.2025 - 10:33