RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Свята двара пройдзе ў Магілёве

Свята двара пройдзе 27 красавіка па вул. Гагарына, 34 у Магілёве. Пра гэта паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў.

Гасцей мерапрыемства, якое пачнецца ў 12.00, чакаюць гульні, конкурсы, віктарыны для малых, выступленні маладых музычных калектываў, танцы. Жадаючым таксама прапануюць размаляваць дзіцячую пляцоўку, высадзіць дрэвы і прыняць удзел у майстар-класе па добраўпарадкаванні двара і стварэнні інсталяцый ад магілёўскіх стрыт-арт мастакоў. Плануецца праца тэматычнай пляцоўкі «Вуліца бяспекі» ад МНС. Акрамя таго, у гэты дзень адбудзецца ўшанаванне жыхароў двара ў намінацыі «Найлепшы пад’езд», будуць паказаны працы мастакоў.

«Свята адбудзецца дзякуючы актыўным жыхарам вул. Гагарына, – адзначылі суразмоўцы. – Па выніку галасавання ў сацыяльных сетках іх двор набраў найбольшую колькасць галасоў».

Мерапрыемства праводзіцца ЖЭУ-4 КУП «ЖРЭУ Кастрычніцкага раёна г. Магілёва» сумесна з цэнтрам гарадскіх ініцыятыў пры падтрымцы МНС і ўстановы «Школа здароўя».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая