Свята для дзяцей з Магілёўскага дзіцячага хоспіса наладзілі на пляцоўцы эколага-біялагічнага цэнтра ў Магілёве. Мерапрыемства ўжо традыцыйнае, бо праходзіць у 4 разы. Творчыя майстар-класы па стварэнні букета, гульні, песні і размалёўкі з любімымі мультперсанажамі. Гэтае дзіцячае свята дапамаглі арганізаваць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і валанцёры.

ТРК «Магілёў»