Свята культурнай спадчыны «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» пройдзе 21 верасня.
20.09.2024 - 11:00
«Вераснёўскі фэст» пройдзе 21 верасня ў Жыліцкім палацава-паркавым ансамблі Кіраўскага раёна. Свята маладое, аднак ужо мае сваіх прыхільнікаў. У гэтым годзе ён пройдзе другі раз, і ўжо чакаецца вялікая колькасць гасцей.