Свята нацыянальных культур пройдзе 29 чэрвеня ў Магілёве да Дня горада, паведамілі ў гарвыканкаме.
Маштабнае дзейства разгорнецца на пешаходнай вуліцы Ленінскай, у якім прымуць удзел прадстаўнікі 7 дыяспар: украінскай, азербайджанскай, рускай, яўрэйскай, польскай, грузінскай і армянскай. Кожная аформіць сваю тэматычную пляцоўку, дзе будуць гучаць шмат песень, музыкі, прадстаўлены нацыянальныя танцы, працаваць выставы карцін, кніг, прадметаў побыту, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
На беларускай пляцоўцы гасцей чакаюць выступленні творчых калектываў Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу, Палаца культуры вобласці, абласнога цэнтра творчасці. Разгорнецца выстава-продаж дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з удзелам народнай студыі «Чараўніцы», аб’яднання магілёўскіх рамеснікаў «Шчырая майстэрня», Магілёўскай фабрыкі мастацкіх вырабаў і дзіцячай школы мастацтваў.
Будзе працаваць таксама інтэрактыўная пляцоўка «Маладзёжны рэтрабум». Адбудуцца выступленні творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў устаноў культуры Магілёва, будуць працаваць мастакі-шаржысты, а падтрымліваць добры настрой – мімы і жывыя скульптуры.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:27
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць