Такім меркаваннем дэпутат Палаты прадстаўнікоў Святлана Шутава падзялілася ў эфіры грамадска-палітычнага ток-шоу «Будні» на «Альфа Радыё».
Адной з тэм эфіру 12 студзеня стала грамадская раз’яднанасць і шляхі яе пераадолення ў Год народнага адзінства. На пытанне пра тое, як беларусам шукаць кропкі сутыкнення ў канфліктных сітуацыях ў няпросты для краіны час, дэпутат адказала:
– Мне здаецца, што для пачатку ўсе павінны супакоіцца і зразумець: на вуліцы не вырашаюцца такія справы.
Па словах Шутавай, у Беларусі «няма ніякіх эканамічных перадумоў для рэвалюцыі». Закрануўшы гэтую тэму, дэпутат таксама параіла звярнуць увагу на эканамічную сітуацыю ў краінах былога СССР, якія перажылі рэвалюцыі. Падсумоўваючы спрэчнае пытанне, Шутава паўтарыла простую ісціну: разбураць заўсёды лягчэй, чым будаваць.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:17
Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі аднаўленчыя работы па ліквідацыі наступстваў стыхіі
09.07.2024 - 15:47
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 13 ліпеня правядзе Генадзь Дзенгалёў