«Святло таленту» – так называецца новы праект Магілёўскай абласной філармоніі. Ён створаны для асаблівых людзей, у якіх абмежаваныя фізічныя магчымасці, затое неабсяжныя магчымасці творчыя.

Праект пачалі сёлета, пакуль ён камерны: толькі 4 чалавекі з інваліднасцю прыязджаюць на заняткі з артыстамі філармоніі і педагогамі, каб вучыцца музыцы і спеву. Але гэта вельмі важна, упэўнена спявачка Вольга Гарнічар, якая займаецца з Уладам Касілавым. Заняткі прыносяць радасць педагогу, яе асабліваму вучню, і яшчэ раз нагадваюць: усе людзі – людзі.

ТРК «Магілёў»