У інтэрнатах Беларуска-Расійскага ўніверсітэта выбралі пакоі, якія былі маляўніча ўпрыгожаны да зімовых святаў. Конкурс на самае лепшае навагодняе афармленне праходзіў па ініцыятыве жыллёва-бытавой камісіі пры прафкаме студэнтаў установы адукацыі.
Як расказала старшыня прафкама студэнтаў Марына Бяляева, мерапрыемства праводзіцца на працягу некалькіх гадоў і стымулюе студэнтаў ставіцца да свайго часовага жылля беражліва і з павагай. Акрамя таго, конкурс накіраваны на стварэнне святочнага настрою напярэдадні Каляд і Новага года.
«Усе студэнты, якія пражываюць у інтэрнатах універсітэта, прынялі актыўны ўдзел у конкурсе, праявіўшы творчасць, фантазію, выдумку і арыгінальнасць, – удакладніла субяседніца. – Варта адзначыць, што шмат навагодніх упрыгожванняў было зроблена сваімі рукамі. Пры аглядзе пакояў улічваліся санітарны стан памяшкання, арыгінальнасць і крэатыўнасць рашэнняў пры афармленні пакоя».
У выніку пераможцамі конкурсу на самае лепшае афармленне пакояў да Новага года сталі: пакой 312 (інтэрнат №1), пакой 207 (інтэрнат №2), пакой 810 (інтэрнат №3). Самыя творчыя і крэатыўныя інтэрнатаўцы атрымалі дыпломы і падарункі ад прафкама студэнтаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2024 - 15:15
На ўзбярэжжы заліва Дняпра ў чэмпіянаце «Кубак чысціні Беларусі» паспаборнічаюць 23 каманды
23.04.2024 - 10:50
Моладзевы вясновы баль прайшоў у Жыліцкім палацава-паркавым ансамблі
19.04.2024 - 09:00
Больш за 50 юных патрыётаў з Беларусі і Расіі спаборнічалі ў Магілёве
15.04.2024 - 16:39
Міжнародную інтэлектуальную гульню «Космас побач» правялі грамадскія арганізацыі Бабруйска і Тальяці