RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Сядзіба Дзеда Мароза пачне працаваць у Магілёве

Сядзіба Дзеда Мароза пачне працаваць у Магілёве. Ён размесціцца ў Палацы культуры вобласці, паведамілі ва ўстанове культуры.

Для гасцей арганізуюць фотасесіі з казачнымі персанажамі, розныя гульні і конкурсы. У праграме – карагоды і вясёлыя танцы. І, вядома ж, самая доўгачаканая сустрэча: Дзед Мароз і Снягурка пагутараць з дзецьмі і павіншуюць кожнага з Новым годам.

Запрацуе офіс Дзеда Мароза ў Палацы культуры вобласці з 24 снежня. Стаць удзельнікам чароўнай сустрэчы можна па папярэднім запісе. Працаваць офіс галоўнага навагодняга чараўніка будзе да 30 снежня.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 8 (0222) 60-64-728 (0222) 76-50-18.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая