У адзіны дзень галасавання выбарчы ўчастак №37, які размясціўся ў гімназіі №2 Магілёва, наведаў першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі:
«Найперш, прыйшоўшы на ўчастак для галасавання, яшчэ раз азнаёміўся з праграмамі кандыдатаў у дэпутаты. У сваім выбары арыентаваўся на ўнутраны пасыл - чые прынцыпы, прафесійны і жыццёвы вопыт адгукнуліся, у чыіх праграмах надаецца ўвага эканамічнаму развіццю рэгіёна. Галасаваў за ўпэўненасць у асобе прадстаўленых кандыдатаў».
Таксама першы намеснік старшыні аблвыканкама адзначыў, што настрой у людзей складваецца станоўчы: «Падыходзячы да ўчастку, ужо чуеш гукі музыкі, бачыш, як людзі ідуць і ідуць, актыўна размаўляюць, галасуюць. Адчуваецца святочная атмасфера».
На гэты ж участак выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю прыйшлі памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк і начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Юрый Ільюшчыц. Сумесна яны наведалі канцэртную пляцоўку, вывучылі асартымент прадукцыі, якая прапануецца выбаршчыкам у буфеце. А таксама пагутарылі з працоўным калектывам, адказаўшы на пытанні і выслухаўшы пажаданні.
Юлія Таранава, фота аўтара
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.05.2024 - 17:41
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Марыя Ікусава прымала віншаванні з надыходзячым Днём Перамогі
07.05.2024 - 17:28
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Цітоў прымаў віншаванні
07.05.2024 - 11:34
07.05.2024 - 10:49
Алея партыйнага адзінства і згуртаванасці з'явілася ў Магілёве (відэа)