Сяўба ранніх збожжавых культур завершана ў СВК «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна (відэа)
19.04.2024 - 10:37
Стварэнню надзейнай кармавой базы надаюць вялікую ўвагу ў час цяперашніх палявых работ у СВК «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна. Ужо завершана сяўба ранніх збожжавых культур. Зараз сеюць шматгадовую траву, і працягваюць далейшую падрыхтоўку глебы.