У гэтым годзе ў Магілёўскай вобласці правядуць капітальныя рамонты 21 школы. Пра гэта расказала кіраўнік Магілёўскага абласнога цэнтра па забеспячэнні дзейнасці ўстаноў адукацыі Ганна Сіманоўская.
«У гэтым годзе ў Магілёўскай вобласці плануюць пачаць капітальны рамонт школ і гімназій - працы будуць праводзіць у 21 установе адукацыі. На гэта выдзелена каля Br27 млн», - распавяла яна.
Так, напрыклад, у Быхаўскім раёне капітальныя рамонты чакаюць 3 установы адукацыі: быхаўскія школы №2 і №3, а таксама Чарнаборскую сярэднюю школу. Работы правядуць у школах Глуска і Кіраўска, а таксама адной установе адукацыі Клімавіцкага раёна і дзвюх - Касцюковіцкага. Чакае абнаўленне і гімназію ў Краснаполлі, сярэднюю школу №7 у Крычаве, гімназію ў Мсціславе, Кадзінскую і Усходаўскую сярэднія школы ў Магілёўскім раёне. Запланаваны капітальныя рамонты ў дзвюх установах Асіповіцкага раёна, а таксама ў Васьковіцкай сярэдняй школе Слаўгарадскага раёна. Закрануць работы і ўстановы адукацыі ў Хоцімску - гэта будзе сярэдняя школа нумар 1, а таксама ў Чавусах - сярэднія школы нумар 1 і нумар 2.
Як расказала Ганна Сіманоўская, праектна-каштарысныя дакументацыі для капітальных рамонтаў былі распрацаваны яшчэ ў мінулым годзе: 9 - за сродкі бюджэту, 12 - за кошт банкаўскіх пазык. «Аднак сітуацыя, якая склала летась, з санкцыйным ціскам прыпыніла дзеянне пагаднення аб пазыцы. Інакш бы гэтыя работы мы змаглі пачаць яшчэ 2022 годзе, - адзначыла яна. - Аднак сёлета ўсе працы па капітальных рамонтах школ і гімназій вобласці будуць праведзены ў поўным аб'ёме».
Паводле слоў Ганны Сіманоўскай, камфортныя ўмовы для навучання, наяўнасць сучаснага абсталявання нават у самых аддаленых і невялікіх школах вобласці зробяць адукацыйны працэс яшчэ больш якасным.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.05.2024 - 15:29
30.04.2024 - 11:50
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 мая ў Магілёўскай вобласці
29.04.2024 - 16:05
На аднаго выпускніка да дзесяці заявак - як у БДУТ прайшло размеркаванне