Тарыфы на паслугі ЖКГ у Беларусі ў 2020 годзе будуць павышацца ў два этапы. Аб гэтым у інтэрв'ю газеце «Рэспубліка» паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў.
Паводле слоў віцэ-прэм'ера, цяпер штогадовы рост тарыфаў на паслугі ЖКГ у рэспубліцы не перасягае $5. Гэтаму садзейнічае зніжэнне затрат у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, што ў сваю чаргу дае магчымасць практычна па ўсіх відах паслуг выйсці на іх сабекошт. Акрамя ацяплення і гарачага водазабеспячэння, беларусы ўсе астатнія віды паслуг аплачваюць ужо на 100 працэнтаў. Далей іх павышэнне магчыма толькі індэксацыяй, адзначыў Уладзімір Кухараў.
Ён нагадаў, што ў бягучым годзе былі зменены падыходы да тарыфаў: «Калі раней з 1 студзеня падымалі на $5 тарыфы, то з гэтага года падзялілі павышэнне на два этапы. З 1 студзеня паднялі на $3,9, а з 1 чэрвеня на ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне - на $1,1. Бачым, што такую тэндэнцыю трэба прадаўжаць. На наступны год плануем таксама ў два этапы павышаць, і прыкладна ў аналагічнай прапорцыі».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.05.2024 - 16:38
За апошнія пяць гадоў у эканоміку Магілёўскага раёна прыцягнута два мільярды рублёў інвестыцый
22.04.2024 - 10:15
«Бабруйскаграмаш» правёў выпрабаванне навінкі - культыватара КМП-10
15.04.2024 - 16:22
Першыя ўраджаі таматаў збіраюць у Кіраўскім «Рассвете» (відэа)
15.04.2024 - 09:35