RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Тэатр лялек вачыма дзіцяці»: конкурс дзіцячай творчасці абвешчаны ў Магілёве

Адкрыты конкурс дзіцячай творчасці «Тэатр лялек вачыма дзіцяці» аб’яўлены ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным тэатры лялек.

«Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца толькі арыгінальныя аўтарскія работы на тэму дзіцячых казак і тэатра, – адзначылі ва ўстанове культуры. – Гэта могуць быць малюнкі, вырабы, лялькі, а таксама цацкі з выявай герояў казак ці сцэн са спектакляў. Наша мэта – прывіць дзецям цікавасць да тэатральнага мастацтва, пашырыць іх веды аб тэатральных ляльках і атрыбутах».

Конкурс праводзіцца па чатырох узроставых групах, удзел у ім могуць прыняць дзеці ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў. Пераможцаў вызначаць у дзвюх намінацыях – выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Прыём конкурсных заявак адкрыты да 29 красавіка.

Найлепшыя работы ўвойдуць у афармленне выставы, прысвечанай 45‑годдзю Магілёўскага абласнога тэатра лялек, іх аўтары будуць адзначаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая