Пачынаючы з сённяшняга дня, тэлеканал «Беларусь 4 “Магілёў”» праводзіць ранішні тэлемарафон да Дня медыцынскага работніка. На працягу чатырох дзён запар з 6.35 да 9.00 у праграме «Ранёхонько» эфір будзе прысвечаны людзям у белых халатах.
Журналісты пазнаёмяць гледачоў з гісторыяй медыцынскіх устаноў розных рэгіёнаў Магілёўскай вобласці, а галоўнае, з тымі, хто дапамагае людзям захаваць і вярнуць здароўе – з медыцынскімі работнікамі!
З аўторка па пятніцу на працягу ўсяго ранішняга эфіру будуць гучаць цёплыя словы і музычныя нумары на адрас медыкаў. Але не толькі! Медыцынскія работнікі розных устаноў запісалі віншаванні сваім калегам і падзяліліся імі для тэлеэфіру.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2024 - 16:40
У Магілёве прыступілі да добраўпарадкавання дзіцячых пляцовак
25.04.2024 - 16:05
Выплаты матэрыяльнай дапамогі ветэранам да Дня Перамогі праходзяць ва ўрачыстай атмасферы
25.04.2024 - 12:17
У Магілёўскай вобласці сёлета пабудуюць 15 новых станцый абезжалезвання