Тэлеканал «“Беларусь 4” Магілёў» у выхадныя пакажа тэлеверсію рэканструкцыі, якая адбудзецца ў Магілёве 28 чэрвеня ў раёне гандлёвага цэнтры «Е-сіці» (вул. Гагарына, 79).
У абласным цэнтры ўжо некалькі тыдняў вядзецца падрыхтоўка і ідуць штодзённыя масавыя рэпетыцыі тэатралізаванага канцэрта з элементамі рэканструкцыі гістарычных падзей «Салдатамі былі ўсе...» У пастаноўцы будзе задзейнічана 3,5 тыс. чалавек, больш за 25 адзінак тэхнікі. Мяркуецца, што гледачы ўбачаць элементы наземных баявых дзеянняў, паветранага бою, танкавых бітваў.
Тэлеверсію канцэрта-рэканструкцыі можна будзе ўбачыць на тэлеканале «“Беларусь 4” Магілёў» у суботу, 29 чэрвеня, у 21.00 і ў нядзелю, 30 чэрвеня, у 10.15.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 09:42
Урачыстае мерапрыемства з узнагароджаннем пераможцаў літаратурных конкурсаў адбылося ў Бялынічах
08.10.2025 - 10:40
Ансамбль «Весялуха» прадстаўляе Магілёўшчыну ў Прымор'і і рыхтуе вялікі юбілейны канцэрт
07.10.2025 - 15:00
Фестываль народнай творчасці і рамёстваў пройдзе ў Бабруйскім раёне 11 кастрычніка
06.10.2025 - 11:09
04.10.2025 - 10:33