«Тэлевяршыня-2024»: лепшы рэгіянальны тэлепраект – «Дарогамі памяці і славы»
31.05.2024 - 21:13
Перамогу ў намінацыі «Рэгіянальны тэлепраект» ХV Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня» атрымала праграма «Дарогамі памяці і славы» тэлерадыёкампаніі «Магілёў».

Члены каманды, якая здымала праект, падзякавалі за перамогу і адзначылі:
– Як сказаў сёння са сцэны Рыгор Азаронак: «Радзіма свята». У кожнага з нас баліць сэрца і душа за сваю краіну. Працуем так, каб Радзіма адчувала: мы з ёю. Наш праект унікальны, патрыятычны. 65 маладых хлопцаў з Расіі і Беларусі праехалі ад Магілёва да Бранска дзве тысячы кіламетраў па месцах баявой славы, Вялікай Перамогі. Наша здымачная група была з імі на гэтым шляху, бачыла іх эмоцыі і перадавала гледачам. Усё атрымалася. Дзякуем за тое, што сачылі за нашай працай. Гэта натхняе ісці наперад.

Переводчик