На палях і лугах Магілёўшчыны ў самым разгарыработы па нарыхтоўцы кармоў. Радуюць травы, спрыяе, у цэлым, надвор’е. Зрэдку палохаюць прагнозы і хмурнае неба, але і яны не могуць сапсаваць настрой паляводаў і парушыць рытм іх суладнай працы. Пакуль травастой усіх культур нармальны. Асабліва розных аднагадовых сумесей, у тым ліку бабовых.

Тэмпы нарыхтоўкі зялёных кармоў у бягучым годзе вышэйшыя за леташнія. Варта адзначыць, што надвор’е спрыяе гэтым работам.

У цэлым, вынікі «зялёнага жніва», у параўнанні з мінулым годам, нядрэнныя. Як паведамілі ў аддзеле інтэнсіфікацыі раслінаводства аблсельгасхарча, першым укосам ужо скошана звыш 77 тысяч гектараў шматгадовых траў (39% да задання). Прыбрана 70% ад скошанага. На ўчарашні дзень нарыхтавана больш за 5 тысяч тон сена (летась–137 тон), 314 тысяч тон сенажу (летась – 73 тысячы тон) і каля 8 тысяч тон сіласу.

Аднак важна не толькі нарошчваць аб’ёмы нарыхтаваных кармоў, але ў першую чаргу турбавацца аб іх якасці. Таму асаблівая ўвага надаецца нарыхтоўцы кармоў па прагрэсіўных тэхналогіях – у палімернай упакоўцы, каб зімой кароўкі маглі мець і паўнавартасны рацыён, і адчуваць водар лета, пах і смак чэрвеньскіх траў. Гэтых кармоў ужо маецца звыш 10 тысяч тон. Такім чынам, у актыве паляводаў вобласці 92 тысячы тон кармавых адзінак, што складае 2,39 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, не лічачы свіней і птушкі, а гэта на 1,7 цэнтнера больш за ўзровень мінулага года. Лідзіруюць на гэтых вельмі важных работах Шклоўскі, Кіраўскі і Магілёўскі раёны.

Разам з гэтым вельмі неабходным застаецца догляд яравых збожжавых і зернебабовых культур, іх хімічная праполка, а таксама падкормка азотнымі ўгнаеннямі на участках, дзе гэта неабходна.

Завершана сяўба проса, падыходзіць да завяршэння сяўба аднагадовых траў. Значна больш, чым на палове плошчаў, падсеяны шматгадовыя травы.

Владимир Зюзькевич, zilmogilev.by