Тэрапеўты паліклінік пры наведванні пацыента з COVID-19 могуць выпісваць бальнічныя лісты кантактам першага ўзроўню. Такое права вызначана пастановай Савета Міністраў №705 ад 7 снежня 2020 года «Аб змене пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2020 года №624 і ад 8 красавіка 2020 года №208», як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
«Цяпер факт наяўнасці ў грамадзяніна кантакту і яго ўзровень можа быць устаноўлены маніторынгавай групай паліклінікі падчас наведвання (выезду) па месцы жыхарства або месцы знаходжання грамадзяніна, які мае інфекцыю COVID-19», – адзначылі ў прэс-службе.
Пастанова таксамаабавязвае замежных грамадзян, якія дасягнулі 6-гадовага ўзросту (за выключэннем тых, хто мае дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі краіны), якія прыбываюць у Беларусь, мець арыгінал альбо копію медыцынскага дакумента (на папяровым носьбіце або ў электронным выглядзе), які пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання на COVID-19. Выключэнне складаюць пэўныя катэгорыі замежнікаў. Правяраць наяўнасць гэтага дакумента могуць супрацоўнікі органаў памежнай службы або мытні.
Пастанова падрыхтавана для забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва ў сувязі з распаўсюджваннем інфекцыі COVID-19.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.04.2024 - 12:38
У Магілёве працягваецца ўзвядзенне новага корпуса гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі
18.04.2024 - 09:00
Хуткасць абслугоўвання, камфорт пацыентаў. Аўтабаза аховы здароўя аптымізавана ў Магілёве
10.04.2024 - 15:25
У Магілёўскай вобласці ўпершыню правялі адзіны дзень цяжарных
08.04.2024 - 12:13