Міністэрства аховы здароўя скароціць да 10 дзён тэрміны ізаляцыі для тых, хто прыбывае з краін з дрэннай эпідэмічнай сітуацыяй, і для тых, хто ўстаноўлены як кантакт першага ўзроўню з заражаным COVID-19. Пра гэта паведаміў сёння журналістам выканальнік абавязкаў міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы.
«Навацыяй стане тое, што будуць скарачацца тэрміны ізаляцыі тых, хто прыбывае з краін (з дрэннай эпідэмічнай сітуацыяй. – Заўв. БелТА), і тэрмін знаходжання кантактаў першага ўзроўню на каранціне будзе 10 дзён», – сказаў Дзмітрый Піневіч.
Ён растлумачыў, што прычынай такіх зменаў сталі практычныя назіранні айчынных спецыялістаў, згодна з якімі праявы хваробы адбываліся звычайна не пазней за сёмы дзень пасля кантакту з хворым на каранавірус. «На сёмы дзень будуць праводзіць даследаванне, да 10-га дня глядзець на клінічныя праявы і на 10-ы дзень адпускаць людзей (з каранціну, калі ўсё ў парадку. –Заўв. БелТА). Гэта дадасць больш зручнасці тым, хто прыбывае з-за мяжы, і тым, хто знаходзіцца на самаізаляцыі», – адзначыў Дзмітрый Піневіч.
З нагоды магчымых дадатковых новаўвядзенняў выканальнік абавязкаў міністра сказаў, што яны калі і будуць, то выбарачныя, кропкавыя, а не маштабныя, паколькі асноўныя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы ў Беларусі ўжо былі прадугледжаны падчас першай хвалі, краіна напрацавала свой унікальны вопыт і цяпер будзе яго выкарыстоўваць. «Мы сёння яшчэ раз пацвердзілі эфектыўнасць абранай мадэлі ўвядзення абмежавальных мерапрыемстваў», – адзначыў ён.
«У нас няма пачуцця трывогі ў дачыненні да наступлення эпідэмічнага сезона. Адзінае, мы хацелі б звярнуць увагу ўсіх і кожнага: калі ёсць магчымасць (а яна ёсць), не трэба грэбаваць банальнымі мерамі засцярогі, якія прыводзяць да выдатных вынікаў», – падкрэсліў Дзмітрый Піневіч.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.04.2024 - 12:38
У Магілёве працягваецца ўзвядзенне новага корпуса гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі
18.04.2024 - 09:00
Хуткасць абслугоўвання, камфорт пацыентаў. Аўтабаза аховы здароўя аптымізавана ў Магілёве
10.04.2024 - 15:25
У Магілёўскай вобласці ўпершыню правялі адзіны дзень цяжарных
08.04.2024 - 12:13