15 снежня тэлерадыёкампанія «Магілёў» разам з аддзяленнем Беларускага дзіцячага фонду і пры падтрымцы абласных уладаў правядзе дабрачынны тэлемарафон. Гэта адзін з асноўных этапаў пераднавагодняй дабрачыннай акцыі «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Яе мэта - дапамагчы дзецям з цяжкім лёсам. І зараз мы знаёмім тэлегледачоў з героямі нашага тэлемарафона. Адзін з іх — Ігар Кажамякін са Шклоўскага раёна.

ТРК «Магілёў»