Формула ідэальнага лета простая і немудрагелістая: яно павінна быць сонечным, смачным, вясёлым, паветраным і самае галоўнае – бяспечным.
Хто больш за ўсё схільны да рызыкі трапіць у НС ў летні перыяд? Вядома, дзеці. Таму што большую частку часу яны праводзяць на вуліцы, нярэдка прадастаўленыя самі сабе.
З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей у маі на старонках абласной газеты «Вечерний Могилев» з’явілася дзіцячая старонка, дзеразам з забаўляльным матэрыялам былі апублікаваныя казкі і заданне на прыз: прыдумаць аповяд або верш на тэму«Маё бяспечнае лета».
І юныя чытачы адгукнуліся: больш за 60 разнапланавых творчых работ паступіла на адрас ратавальнікаў: вершы, паэмы, апавяданні і нават байка, расказала старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Шляхам нялёгкіх рашэнняў быў вызначаны пераможца. Ім стаў Ільюша Яроцкі.
Зразумела, за праведзеную творча-прафілактычную працу хлопчыка чакалі падарункі, але,паколькі ён яшчэ зусім маленькі, «уласнаножна» наведаць абласны цэнтр бяспекі Ільюша не змог–прызы ад ратавальнікаў яму перадала мама Святлана. Падарункі прыйшліся дарэчы: літаральна на носе дзень нараджэння хлопчыка – яму спаўняецца 3 гады.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.05.2024 - 15:29
30.04.2024 - 11:50
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 мая ў Магілёўскай вобласці
29.04.2024 - 16:05
На аднаго выпускніка да дзесяці заявак - як у БДУТ прайшло размеркаванне