Вытворчасць фарэлі і іншых каштоўных відаў рыб плануюць развіваць у Беларусі. Мінсельгасхарч распрацаваў комплекс мер па развіцці рыбнай галіны, праінфармавала намеснік начальніка аддзела галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі Мінсельгасхарча Вольга Барэйша.

У прыватнасці, упор у найбліжэйшыя гады будзе зроблены на вытворчасць фарэлі. У паўднёва-ўсходнім рэгіёне Магілёўскай вобласці плануецца пабудаваць тры адпаведныя комплексы магутнасцю тысяча тон на год кожны да 2025 года.