Другі дзень знаходжання дэлегацыі Магілёўскай вобласці ў горадзе Цяньцзінь пачаўся з правядзення круглага стала з прэзентацыяй «Турыстычных магчымасцей Магілёўскай вобласці». Як паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Вадзім Брэжазінскі, сустрэча прайшла ў культурным цэнтры новага раёна Біньхай горада Цяньцзінь. З кітайскага боку ў ім бралі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі Бюро культуры і турызму горада, прадстаўнікі турыстычных кампаній, а таксама СМІ.
«Мерапрыемства было арганізавана на высокім узроўні. Найбольшую цікавасць у кітайскага боку выклікала прырода нашай краіны, разнастайнасць жывёльнага свету, а таксама архітэктурныя асаблівасці рэгіёну, - расказаў Вадзім Брэжэзінскі. - Па выніках перагавораў будзе падрыхтаваны і ўзгоднены план сумесных дзеянняў па ўзаемадзеянні ў турыстычнай сферы. Абмяркоўваюцца ўмовы падпісання мемарандума аб супрацоўніцтве. Таксама кітайскія калегі разглядаюць магчымасць наведаць Магілёўшчыну ў рэкламна-азнаямленчым туры для турыстычных кампаній і сродкаў СМІ».
Юлія Таранава
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2024 - 09:53
У ТАА «Быхаўскі кансервавы завод» ідзе ўборка зялёнага гарошку
12.07.2024 - 15:12
Фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла фірмовую краму на «Славянскім базары» ў Віцебску
09.07.2024 - 10:52