RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Тыдзень моладзі: валанцёры БРСМ зоймуцца добрымі справамі

Тыдзень моладзі праходзіць 21–27 чэрвеня ў Беларусі. Да праекта далучацца і валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» Магілёўскай вобласці. У гэтыя дні ў розных кутках рэгіёна моладзь арганізуе працоўныя і экалагічныя акцыі, дапаможа ветэранам і адзінокім пажылым людзям, наведае дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў і шматдзетныя сем’і.

Значным фінальным мерапрыемствам тыдня стане дабрачынны марафон «Усе фарбы жыцця для цябе» ў Магілёве. 24 чэрвеня ў 16.00 на пляцоўцы каля ГЦ «Атрыум» пройдзе мерапрыемства з удзелам моладзевых і дзіцячых творчых калектываў вобласці. Тут таксама разгорнуцца інтэрактыўныя пляцоўкі бодзі-арта, твістынга (фігуркі з паветраных шарыкаў), а кожны жадаючы зможа прыняць удзел ва ўзвядзенні «Сцяны дабра» – сімвала абароны і падтрымкі ўсіх дзяцей Магілёўшчыны.

Сабраныя падчас марафону сродкі накіруюць на набыццё лекавых сродкаў для 15-гадовай Віялеты Хропавай. У дзяўчыны прыроджаны парок сэрца, бялок-губляючая энтэрапатыя.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая