Тыдзень нулявога траўматызму пройдзе з 5 па 9 лютага ў арганізацыях Магілёва. Пра гэта расказалі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
«Тыдзень нулявога траўматызму - гэта новы падыход да арганізацыі прафілактыкі, які аб'ядноўвае тры напрамкі: бяспека, гігіену працы і дабрабыт работнікаў на ўсіх узроўнях вытворчасці, - падкрэслілі ва ўпраўленні. - Мерапрыемства накіравана на прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму, аператыўнае выяўленне і ўстараненне парушэнняў норм аховы працы».
У час тыдня нулявога траўматызму запланавана правядзенне інфармацыйных і кантрольных мерапрыемстваў па выкананні работнікамі патрабаванняў правілаў прамысловай, пажарнай і транспартнай бяспекі, лакальных нарматыўных актаў у галіне аховы працы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.05.2024 - 16:59
18.05.2024 - 14:30
17.05.2024 - 17:59
17.05.2024 - 12:55