RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Тыдзень устойлівага развіцця праходзіць у Магілёўскай вобласці

З правядзення Тыдня ўстойлівага развіцця ў Магілёўскай вобласці сёння стартаваў III Магілёўскі рэгіянальны форум па ўстойлівым развіцці. У рэгіёнах вобласці з 21 па 25 лістапада пройдзе каля 90 розных мерапрыемстваў з удзелам мясцовых выканаўчых камітэтаў і саветаў дэпутатаў, грамадскіх арганізацый, бізнес-супольнасці, інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва, іншых зацікаўленых.

Як расказаў намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар, правядзенне падобных мерапрыемстваў абумоўлена тым, што Рэспубліка Беларусь далучылася да глабальнай задачы па дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця і займае ўпэўненую пазіцыю ў руху да мэтаў, якія вызначаны ААН, адлюстроўваюць развіццё ўсяго чалавецтва і ўплываюць на яго.

«Магілёўская вобласць у гэтай сувязі распрацавала сваю стратэгію ўстойлівага развіцця да 2035 года. Наш рэгіён быў першым, хто стварыў асобную стратэгію. Безумоўна, мы ўключылі ў яе ўсе нашы асноўныя напрамкі, па якіх працавалі раней у межах дзяржпраграм, якія ёсць у Рэспубліцы Беларусь. Разам з тым паспрабавалі аб’яднаць нашы задачы, якія мы праводзім па сацыяльна-эканамічным развіцці вобласці, з задачамі па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця на глабальным узроўні. Даная стратэгія дзеліцца на тры этапы, цяпер рэалізуецца першы з іх, – адзначыў ён. – У межах Тыдня ўстойлівага развіцця вырашылі ўцягнуць у гэты працэс не толькі дзяржаўныя органы і арганізацыі, якія гэтым займаюцца пастаянна, але і грамадскасць, у прыватнасці – моладзь. Таму на працягу гэтага тыдня ў вобласці пройдуць флэшмобы, круглыя сталы, тэматычныя сустрэчы, конкурсы і іншыя мерапрыемствы.

Штодня мы будзем гаварыць пра глабальныя праблемы па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця. Будуць прадстаўлены стратэгічныя падыходы да прасоўвання цыркулярнай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь, практычныя крокі па пераходзе да цыркулярнай эканомікі, што прымаюцца ў Магілёўскай вобласці, а таксама міжнародныя трэнды ў гэтай сферы.

Таксама нас цікавіць бачанне моладдзю сваёй ролі ў гэтых працэсах. Гэта тое, што хвалюе сёння чалавецтва, і мы ўпэўненыя, што ў нашага маладога пакалення ёсць свае думкі і пасылы, якія могуць быць карысныя для выпрацоўкі сумесных рашэнняў.

Акрамя таго, у межах Тыдня ўстойлівага развіцця ўжо другім разам адбудзецца конкурс, які вызначыць найлепшыя практыкі па дасягненні МУР у Магілёўскай вобласці.

Ключавой падзеяй дзелавой праграмы стане пленарнае пасяджэнне III Магілёўскага рэгіянальнага форума па ўстойлівым развіцці, якое адбудзецца ў Палацы культуры вобласці 25 лістапада. Удзельнікам форума будзе прадстаўлены рэгіянальны вопыт распрацоўкі і рэалізацыі стратэгій устойлівага развіцця, ініцыятыў і праектаў, накіраваных на дасягненне Мэтаў устойлівага развіцця. Мерапрыемства заклікана ўнесці ўклад ва ўзмацненне руху за ўстойлівае развіццё ў Магілёўскай вобласці. Дарэчы, гэты форум будзе з’яўляцца складовай часткай XIII міжнароднага эканамічнага форума «Млын поспеху», які штогод праводзіцца ў Магілёўскай вобласці».

Гаворачы аб «Млыне поспеху», Руслан Страхар падкрэсліў, што ў гэтым годзе мерапрыемства абяцае быць такім жа запатрабаваным, як і ў папярэднія гады. «На форум ужо заявілася больш за 40 прадстаўнікоў замежных дзяржаў, чакаем і паслоў гэтых дзяржаў. Таксама прымуць у ім удзел прадстаўнікі міністэрстваў Рэспублікі Беларусь, міжнародных арганізацый, уключаных у рэалізацыю праектаў па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця, прадстаўнікі рэгіёнаў вобласці і Рэспублікі Беларусь, удзельнікі конкурсу найлепшых практык па рэалізацыі СУР Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года, члены абласной рабочай групы па ўстойлівым развіцці.

В рамках форума мы запланировали проведение трех секций, одна из которых посвящена Целям устойчивого развития. Вторая – направлена на вопросы привлечения инвестиций в целом по Республике Беларусь. Третья – будет посвящена вопросам развития бизнеса в нынешних непростых условиях.

Наша задача – еще раз вместе обсудить те вопросы, которые волнуют бизнес в нынешних условиях и показать, что даже в этих условиях мы продолжаем думать о будущем, есть много наработок. Подтверждением чему станет подписание в рамках пленарного заседания ряда соглашений о реализации инвестиционных проектов на территории Могилевской области» – резюмировал он.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая