Шэсце-парад, прысвечанае Дню Перамогі, адбылося сёння ў Магілёве. Тысячы гараджан па традыцыі выйшлі на вуліцы, каб павітаць тых, хто каваў перамогу на франтах Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аддаць даніну памяці тым, хто загінуў за мірную будучыню Беларусі. Многія магіляўчане далучыліся да маштабнай акцыі «Беларусь памятае!».
Дзень Перамогі – святая дата для кожнага жыхара Беларусі, заявіў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц напярэдадні шэсця-парада. Менавіта дзякуючы згуртаванасці народаў Савецкага Саюза магутны агрэсар быў спынены і разгромлены, а свет быў пазбаўлены ад фашысцкай чумы.
«Мы шчыра ўдзячныя сёння тым, хто са зброяй у руках каваў перамогу і абараніў незалежнасць нашай Радзімы, – падкрэсліў кіраўнік рэгіёна. – У гэты дзень мы аддаём даніну памяці тым, хто склаў свае галовы на палях бітваў Вялікай Айчыннай вайны. Нізкі паклон нашым ветэранам, вялікі дзякуй усім людзям, якія вызвалялі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і падарылі сённяшнім пакаленням мірную і светлую будучыню».
Ён успомніў сябе сямігадовым і тое, як маштабна і ўрачыста тады праходзіла святкаванне Дня Перамогі з удзелам велізарнай колькасці вызваліцеляў: воінаў-франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў, усіх, хто абараніў незалежнасць Радзімы. Бацькі Леаніда Зайца сустрэлі перамогу ў Германіі. Бацька-франтавік, маці выконвала даручэнне падпольнага абкама камуністычнай партыі. «Шмат маіх сваякоў удзельнічала ў партызанскім руху, таму мне давялося не раз чуць успаміны аб баявых дзеяннях непасрэдна ад тых людзей, якія са зброяй у руках абаранілі незалежнасць нашай краіны», – расказаў кіраўнік вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:17
Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі аднаўленчыя работы па ліквідацыі наступстваў стыхіі
09.07.2024 - 15:47
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 13 ліпеня правядзе Генадзь Дзенгалёў