RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У 2018 годзе на інавацыйных пляцоўках па вывучэнні вопыту арганізацыі ідэалагічнай работы прайшло падрыхтоўку больш як 200 спецыялістаў вобласці

У 2018 годзе на інавацыйных пляцоўках па вывучэнні вопыту арганізацыі ідэалагічнай работы прайшло падрыхтоўку больш як 200 спецыялістаў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла сёння на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама яго начальнік Кацярына Музычэнка, перадае карэспандэнт сайта.

Наш рэгіён адзіны у краіне, дзе ў кожным раёне працуюць падобныя пляцоўкі. Асабліва актыўна і вынікова гэты кірунак развіваецца ў Слаўгарадскім, Шклоўскім, Хоцімскім, Асіповіцкім, Глускім раёнах і Бабруйску.

«Сучасны ідэалагічны работнік – перакананы чалавек, які валодае спецыфічнымі ведамі не толькі ў палітыцы, эканоміцы, але і сферы сацыяльнай псіхалогіі, – падкрэсліла Кацярына Музычэнка. – Названыя якасці дазваляюць паспяхова наладжваць кантакты з любой аўдыторыяй. А гэта патрабуе самападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі, пастаяннага наведвання працоўных калектываў, правядзення сустрэч з насельніцтвам. Наша сумесная задача – бачыць такіх людзей, актыўна задзейнічаць іх у інфармацыйнай працы і, калі неабходна, адшукваць сродкі для адпаведнай падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая